
Хвінявіцкую школу традыцыйна наведаў пратаіерэй Мікалай Пінчук, настаяцель Барыса-Глебскай царквы.
Настаяцель расказаў вучням аб тым, што ў лістападзе праваслаўныя вернікі адзначаюць Свята Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бесцялесных. Навучэнцы даведаліся, якая роля Анёлаў у жыцці чалавека. Святар паведаміў прысутным канкрэтныя прыклады дапамогі Анёлаў. Айцец Мікалай расказаў пра незвычайны выпадак са свайго жыцця. Ён аднойчы апынуўся паміж жыццём і смерцю, але анёльскі свет вельмі сур’ёзна паўплываў на зямны, дзякуючы Анёлу-ахоўніку, усё скончылася добра. Трэба гэта разумець, сябраваць са сваім Анёлам-Ахоўнікам, маліцца яму, каб прайсці ўсе перашкоды і пасткі, якія часам сустракаюцца на нашым жыццёвым шляху. Неабходна пазбягаць сустэч з нячысцікамі. Нашы Анёлы-Ахоўнікі, пасланцы да нас ад Бога, бесперашкодна і хутка здзяйсняюць шлях ад нас да Бога. Яны зыходзяць ад Бога да нас, каб прынесці нам Яго ласку, яны ж і ўзыходзяць ад нас да Бога, каб перадаць Яму нашы малітвы і падзякі.
Таццяна Сяргееўна САНЦЭВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.
