Цікавае побач

Из нашей почты Новости

З мэтай прафарыентацыйнай работы, азнаямлення з прыродай роднага краю для навучэнцаў 5–8-х класаў адбылася экскурсія па маршруце «аг.Хвінявічы–г.Бярозаўка–г. Ліда–аг. Хвінявічы».

У г. Бярозаўка вучні наведалі шклозавод «Неман». Удзельнікі экскурсіі пабывалі ў вытворчых цэхах завода, дзе ім расказалі аб тэхналогіях вырабу крышталя і яго апрацоўцы. Затым завярнулі ў музей пры шклозаводзе. Там ім расказалі аб заснавальніках завода, гісторыі развіцця і станаўлення шкляной справы, тэхналогіях вырабу шкла. Па завяршэнні экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі памятныя сувеніры.

Падарожжа ў свет цікавага працягнулася ў Лідзе. Там навучэнцы пабывалі ў гісторыка-мастацкім музеі. У краязнаўчым аддзеле музея экскурсавод раскрыла загадкі паводзін і звычак жывел, расказала аб  разнастайнасці раслін роднага краю.

З добрым настоем і масай новых уражанняў экскурсанты вярнуліся ў родны аграгарадок.

Наталля Анатольеўна МАЛЕЦ,

класны кіраўнік 5-га класа.

Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *