Скарбы нашага агарода

Из нашей почты Новости Онлайн-проект "Классный час с "Зорькой"

Мы жывём у сельскай мясцовасці, таму нам добра вядомы самыя распаўсюджаныя віды гародніны і садавіны Беларусі. На стале кожнай беларускай сям’і красуюцца стравы з буракоў і капусты, салаты, упрыгожанныя гароднінай і зелянінай, бутэрброды.

Любім не толькі іх смак, але і ведаем як іх саджаць і вырошчваць. Ад ранняй вясны і да позняй восені мы разам з бацькамі ў агародзе: саджаем і сеем, паліваем і праполваем пустазелле, змагаемся са шкоднымі лічынкамі – ворагам агародных раслін.

Саджаем звычайную гародніну, але ўжо некалькі год таму паспрабавалі пасадзіць кавуны і дыні. Нашай радасці не было канца, калі ўбачылі на градках вялізныя паласатыя кавуны і жоўтыя, як сонейка, дыні. А смак у іх нічуць не горш купленых у магазіне, а часам, нават, і лепшы, бо вырасцілі іх мы самі.

У нашых садах з яблынямі і слівамі даўно пасябравалі ананасы, персікі, вінаград. Іх прыемна есці проста так, а яшчэ вельмі смачны з іх кампот, варэнне, сок. Усю гародніну і садавіну сваіх са невялікіх агародаў стараемся захаваць на зіму. Частку пераапрацоўваем у салаты, солім, марынуем, варым варэнне, а частку ставім у склеп пад домам у скрынках. Так рабілі нашы бабулі і прабабулі. Толькі салаты тады не закатвалі ў шкляных слоіках, не было такой магчымасці. Салілі агуркі і памідоры ў бочках, капусту квасілі таксама ў бочках. Яблыкі, грушы ці слівы сушылі ў пячы, а потым з іх варылі смачныя кампоты.

Дарэчы, базавая гаспадарка СВК «Свіслач», дзе працуюць нашы бацькі, вырошчвае бульбу, буракі, моркву, капусту, з мэтай продажу дзяржаве, за мяжу ці ў крамы раённага цэнтра. Свежая гародніна і садавіна ёсць круглы год у мясцовай краме.

Школьную сталовую гароднінай забяспечвае таксама СВК «Свіслач». Штодзённа тут рыхтуюць самыя розныя салаты, мы ядзім усе, але больш за ўсё любім салат з капусты.

На класнай гадзіне «Шчодрая зямля-матухна» кожны з нас рыхтаваў паведамленне пра нейкі карняплод ці фрукт і самыя смачныя стравы з яго, тым самым атрымаўся своеасаблівы гароднінна-садавінны парад. А яшчэ мы разгадвалі філворд «Дарункі прыроды», а з літар, якія засталіся, склалі слова-пароль «сбитень» – старадаўні беларускі напой.

Удзельнічалі і ў школьнай выставе «Восеньскія матывы». Кампазіцыя нашага класа заняла 2-е месца, атрымалі ганаровую грамату!

Вучні 3-га класа і

Ганна Сяргееўна ГВАЗДОЎСКАЯ.

Гродзенскі раён,

Свіслацкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *