Цікавая сустрэча

Из нашей почты Новости

Патрыятычнае выхаванне – адна з актуальных задач нашага часу. Патрыятызм – гэта любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа. Знаёмства са знкамітымі людзьмі нашай мясцовасці – адзін з эфектыўных спосабаў далучэння дзяцей да гісторыі сваёй малой радзімы, выхаванне любові і павагі да працы дарослых.

Так, выхаванцы дашкольнай групы Круцілавіцкай школы сустрэліся з механізатарам Дзмітрыем Віктаравічам Афанасікам, які расказаў аб сваёй працы, яе значнасці ў сельскай гаспадарцы. Выхаванцы ўважліва слухалі расказ механізатара аб выбары гэтай прафесіі, аб тым, за што  ён любіць  сваю працу.

Затым госць паказаў дзецям шматлікія граматы і дыпломы , якімі быў узнагароджаны за сваю нялёгкую працу. І, вядома, самая галоўная ўзнагарода – медаль «За працоўныя заслугі», якую атрымаў асабіста ад Прэзідэнта краіны.

Сустрэча прайшла вельмі цікава і пазнавальна.

Вольга Анатольеўна БАНДАРЭНКА,

выхавацель дашкольнай адукацыі.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *