Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і

Из нашей почты Новости

У НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу творчых работ. Конкурс быў прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Удзельнікі даслалі прэзентацыі, аўдыёзапісы песень, вершы, эсэ. Больш за 400 работ прайшлі конкурсны адбор і былі размеркаваны па сямі намінацыях. Лепшымі прызнаны 240 работ.

Сярод пераможцаў значыцца і работа Расціслава Яфрэмчына, вучня 7-га класа «В» гімназіі № 3 г. Магілёва, у намінацыі «Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і».

Расціслаў шчыра прызнаўся, што ўдзел у конкурсе для яго быў данінай памяці не толькі свайму дзядулю, але і ўсім тым, хто здабываў для нас сапраўдную Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Усе ўдзельнікі-пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя прызы.

Віншую свайго вучня Расціслава з дыпомам ІІІ ступені! Жадаю яму далейшых творчых перамог!

Ірына Уладзіміраўна ЦЕРАХАВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

г. Магілёў, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *