Адзін дзень з жыцця выхаванцаў лагера «Весяльчак»

Из нашей почты Новости

На зімовых канікулах на базе Круцілавіцкай школы працуе аздараўленчы лагер «Весяльчак».

13 навучэнцаў сустрэліся напрыканцы снежня на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай адкрыццю лагера. Пачаліся канікулы, дзе кожны дзень спланаваны так, каб ім было і весела, і цікава, і запамінальна. Але больш за ўсё хлопчыкам і дзяўчынкам падабаецца праводзіць час на вуліцы: гуляць у гульні, наведваць чароўныя навагоднія вугалкі прыроды і проста любавацца ўпрыгожаным навагоднім аграгарадком Круцілавічы.

Выхаванцам лагера была прапанавана экскурсія ў горад Дзятлава. Які прыгожы наш раённы цэнтр у гэтыя святочныя дні! Выхаванцам захацелася павадзіць карагод каля ёлкі на плошчы. І сама па сабе з іх вуснаў палілася песня «У лесе нарадзілася елачка»… Захапляліся яны ўпрыгожваннем дамоў і вуліц горада.

Наведалі і краязнаўчы музей. Вось тут іх чакалі сюрпрызы!  Навагодняя выстава, якая дзейнічае у музеі, не аставіла раўнадушным ніводнага наведвальніка. А ад квэст-гульні «Навагоднія прыгоды зайца Коські» – зноў тысяча эмоцый!

На самай справе, у горадзе Дзятлава бывалі не адзін раз, а вось гэты  дзень напярэдадні Новага года хлопчыкі і дзяўчынкі запомняць надоўга –ім вельмі спадабалася гуляць па вуліцах святочнага горада.

Станіслава Лявонаўна ЖЫХ,

дырэктар лагера «Весяльчак»,

Святлана Аляксееўна ЧАЙКА,

старшы выхавальнік.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *