Цікавая экскурсія

Из нашей почты Новости

Навучэнцы Сінькоўскай школы наведалі г. Мінск.

Першым пунктам экскурсійнага маршрута была арт-галерэя «Катавасія». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з экспанатамі ўласнай калекцыі (а іх каля 7500) з выявамі катоў. Дадзеная калекцыя збіралася каля 20 гадоў. На ёй прадстаўлены экспанаты з пяці кантынентаў. Вельмі абаяльны і харэзматычны экскурсавод расказаў навучэнцам пра самыя цікавыя і арыгінальныя экспанаты. Экскурсія суправаджалася інтэрактыўнымі элементамі. Наведвальнікі маглі пагуляць з жывымі экспанатамі, праслухаць музычныя кампазіцыі шкатулак, мяккіх цацак. Прыметна яшчэ і тое, што грашовыя сродкі, патрачаныя на білет, залічваюцца на прытулак для жывёл.

Наступным пунктам экскурсіі быў Нацыянальны гістарычны музей. Вельмі зацікавілі вучняў школы экспанаты археалагічнай залы, а таксама выставы экспазіцый Народнае мастацтва, Кераміка, Этнаграфія і Кнігадрукаванне.

Закончылася экскурсія наведваннем Галоўнай ёлкі краіны.

Вера Іванаўна ЛОБАЧ,

класны кіраўнік 11-га класа.

Смаргонскі раён,

Сінькоўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *