Навагоднія цуды працягваюцца

Из нашей почты Новости

Выхаванцы лагера «Весяльчак» Круцілавіцкай школы зноў сустрэліся. Пасля ранішняй зарадкі і сняданка хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся ўражаннямі пра навагоднія святы.

Яны з захапленнем паведамлялі, якія падарункі знайшлі дома пад ёлкай. І ніхто не заўважыў, калі Дзед Мароз сумеў іх палажыць там. Усё было нечаканым прыемны сюрпрызам.

У гэты дзень у «Весяльчаку» іх таксама чакаў сюрпрыз. Пасля мерапрыемстваў, гульняў на свежым паветры да іх завіталі работнікі  Данілавіцкага дома культуры, якія падрыхтавалі цікавае, вясёлае навагодняе мерапрыемства. Разам з выхаванцамі вадзілі карагод  каля лясной прыгажуні, спявалі песні. Але больш за ўсё спадабаліся гульні. у час гульняў якіх удзельнікі, якія больш сябе праявілі, атрымоўвалі прызы.

Час навагодняга свята набліжаўся да заканчэння, але ніхто не хацеў разыходзіцца. Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, вельмі ўдзячныя работнікам  Данілавіцкага дома культуры Святлане Міхайлаўне Грос, Таццяне Аляксандраўне Буча і Іне Міраславаўне Анушкевіч.

Станіслава Лявонаўна ЖЫХ,

дырэктар лагера «Весяльчак».

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *