Добрая традыцыя

Из нашей почты Новости

Адраджаць даўно забытыя звычаі і абрады – добрая традыцыя ў магілёўскай гімназіі № 3. І, ужо традыцыйна, у студзеньскія дні тут сустракаюць Каляду.

Дзякуючы творчаму калектыву ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна», для вучняў 5-х і 7-х класаў і іх класных кіраўнікоў – Т. І. Палазковай, М. М. Дударавай, А. В. Лакціонавай, Н. В. Абрамовіч, І. У. Церахавай, А. Ф. Несцяровіч, Ю. М. Чарнавай, В. В. Дуплеўскай у двары гімназіі быў прадстаўлены народны абрад «Калядны карагод» па ўсіх канонах свята, які стагоддзямі перадаваўся з пакалення ў пакаленне.

Удзельнікі выконвалі калядныя песні, вадзілі карагоды, прымалі ўдзел у гульнях-спаборніцтвах. Добры эмацыйны настрой быў на працягу ўсяго мерапрыемства.

Такім чынам, адраджаць нацыянальныя беларускія звычаі і абрады для сучаснай моладзі трэба. Без сваіх каранёў няма будучыні ў нашай краіны.

Ва ўсіх удзельнікаў засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце. Віншуем усіх з Калядкамі!

Таццяна Іванаўна ПАЛАЗКОВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,.

Фота аўтара.

г. Магілёў, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *