Па ўсей краіне праходзіць акцыя «Ад усёй душы», мэтай якой з’яўляецца праяўленне клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, аказанні яму неабходнай дапамогі і падтрымкі.
Валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» Жукоўшчынскай базавай школы ў рамках дадзенай акцыі наведаў адзінока пражываючых грамадзян свайго мікрараёна, аказаў ім пасільную дапамогу і павіншаваў з навагоднімі святамі. Сустрэчы прайшлі ў цёплай сяброўскай абстаноўцы. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, расказвалі аб сваім яркім і цікавым жыцці ў школе.
Пажылыя людзі дзяліліся сваімі ўспамінамі, расказвалі аб сваіх захапленнях і занятках. Сустрэчы прайшлі цікава і прынеслі задавальненне дзецям і дарослым.
Дзіяна ШТЭЙЗЕЛЬ,
член валанцёрскага атрада.
Дзятлаўскі раён,
Жукошчынская базавая школа.