Сябруем са спортам

Из нашей почты Новости

У дзіцячай групе дашкольнай адукацыі Шчорсаўскай школы прайшло спартыўнае свята «Мы са спортам сябруем» з удзелам выхаванцаў і іх бацькоў.

Дзеці і бацькі былі падзелены на 2 каманды «Усмешка» і «Вясёлка». Капітанамі каманд сталі таты: Аляксандр Мікалаевіч Амельяновіч і Мікалай Мікалаевіч Жарко. Мерапрыемства пачалося з адгадвання загадак аб відах спорту.

Камандам былі прапанаваны займальныя, часам непростыя эстафеты: «Змейка», «Спрытныя хакеісты», «Кенгуру», «Пераправа», «Збяры шары». Спартыўна-сямейнае свята прайшло на адным дыханні. З кожнай новай эстафетай станавілася весялей і цікавей. Журы аднагалосна прыйшло да меркавання – перамагае ўзаемадапамога і сямейная згода. За удзел у мерапрыемстве дзеці атрымалі медалі «За дасягненні ў спорце» і салодкія пачастункі, бацькі атрымалі падзяку за актыўны удзел.

Здаровы лад жыцця павінны весці ўсе члены сям’і. Бо бацькі для сваіх дзяцей з’яўляюцца прыкладам.

Кацярына Мікалаяўна БЫСТРАНКОВА,

выхавальнік.

Навагрудскі раён, Шчорсаўская школа.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *