Сярод старажытных народных свят, бадай самае значнае – Кляды, час калі «сонца паварочвае на лета, а зіма – на мароз». Розныя магічныя дзеянні, абрады, тэтралізаваныя сцэнкі, песні і жарты былі прасякнуты думкай пра будучы ўраджай, стварэнне сям’і і г. д.
Песні звонкія гудуць
І гармонік грае:
Сустракаем Каляду
Сёння ў нашай хаце.
З такіх добрых вершаваных радкоў пачалося свята “Калядны час”, ў дзяржаўнай ўстанове “Мазырскі дзіцячы дом”. Усё было гатова да сустрэчы калядоўшчыкаў. Упрыгожаная сцэна ў стылі сялянскай хаты з вышытымі сурвэткамі, ручнікамі, самаварам на стале, ды посудам гліняным, які быў напоўнены рознымі прысмакамі. Тут з бочкі агурочкі і каўбаскі кусочкі, а таксама бліночкі ды сальца шматочкі.А вось гаспадынька з пылу з жару прынесла салодкую кашу – куцю. Стук у дзверы. Ідуць шчадроўшчыкі. На перадзе ў аднаго з калядоўшчыкаў высіца зорка, якая сімвалізуе сабой ту самую Віфлеемскую зорачку. Усе дзеці перапранутыя, нікога не пазнаць. Песні, скокі ў бокі, жарты добрыя гучаць. Як тут на месцы ўседзіш, калі ногі самі ў пляс ідуць.
Прэч самота! Прэч нуда!
Каляда да нас прыйшла.
Пасля вясёлых спевак гаспадынька запрасіла ўсіх да стала, дзе прыгашчала смачнымі стравамі. Увесь гэты традыцыйны абрад імкнуў паказаць пачуццё дабрабыту, тых непаўторных вобразаў такой далёкай, але і ў тую чаргу такой блізкай нашаму сэрцу душэўнай даўніны, нашу беларускую гасціннасць, чысцюню пачуццяў нашых. Тым самым стараемся далучыць дзяцей да народных традыцый, да культуры беларускай.
Вясёлы дзіцячы смех, добрыя воклікі дзяцей аб свяце, радасныя вочкі, ды чырвоныя шчочкі – гэта добрая адзнака таму , што свята прайшло на ура.
Алена Станіславаўна КАСЦЯНКА,
бібліятэкар.
г. Мазыр, дзіцячы дом.