Гонар за Беларусь

Из нашей почты Новости

У рамках рэалізацыі інфармацыйнага адукацыйнага праекта « ШАГ» ва ўстанове адукацыі «Дварэцкая сярэдняя школа» прайшла дыялогавая пляцоўка «Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – цяперашняе і будучае нашай эканомікі».

На сустрэчу была запрошана старшыня першаснай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» пры Дварэцкім сельскім Савеце В.П. Фабішэўская. Яна расказала, што нам ёсць чым ганарыцца – Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім ўзроўнем навукова-тэхнічнага развіцця. Падкрэсліла, што школа дае старт раскрыць свае здольнасці, прыняць удзел у конкурсах і алімпіядах. Класны кіраўнік 8-га класа С. А. Вінцукевіч расказала аб правілах залічэння ў тэхнапарк, як паспрабаваць сябе ў будучай прафесіі. Падводзячы вынік падкрэсліла, што мы павінны ганарыцца ўсімі дасягненямі ў навуцы, сачыць за тым, як мацнее наша краіна ў эканамічныям плане.

Святлана Аляксееўна ВІНЦУКЕВІЧ,

класны кіраўнік 8-га класа.

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *