Не стаць кур’ерамі злачынцаў

Из нашей почты Новости

Навучэнцы 7–9-х класаў Дварэцкай школы з інспектарам па справах непаўналетніх абмяркоўвалі пытанні прафілактыкі правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі.

З колам праблемных пытанняў прысутных пазнаёміла невялікая відэастужка. Тэму дапоўніў участковы інспектар па справах непаўналетніх Мікалай Вячаслававіч Філіповіч. Ён расказаў, як працуюць схемы «ваш сваяк трапіў у дарожную аварыю – неадкладна патрабуюць грошы» і «вам тэлефануюць з банка». Праваахоўнік яшчэ раз падкрэсліў, што супрацоўнікі міліцыі ці банка ніколі не стануць прасіць па тэлефоне узяць крэдыт або агучыць рэквізіты банкаўскай карткі. Разам з тым, гэта інфармацыя больш актуальная для дарослых з уласным даходам, а вось падлеткі, без жыццёвага вопыту, часцей рызыкуюць быць уцягнутымі ў супрацьзаконны бізнес у якасці кур’ераў, а пры наркадыллерах – у якасці закладчыкаў, якім абяцаюць вялікія грошы. Аднак усё скончыцца вялікай бядой з пазбаўленнем волі.

Мікалай Вячаслававіч расказаў, што крымінальная адказнасць за збыт наркотыкаў надыходзіць ужо з 14 гадоў. Пакаранне залежыць ад цяжкасці ўчынку, напрыклад, за захоўванне – да 5 гадоў абмежавання, ці ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі; за збыт – ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі, а ў саставе групы ці ва ўмовах наркалабалаторыі – ад 10 да 20 гадоў. Самыя цяжкія санкцыі прадугледжаны за збыт наркатычных сродкаў з прычыненнем смерці асобе, якая ўжывала наркотык – да 25 гадоў пазбаўлення волі для збытчыка.

Прадугледжана і адміністрацыйная адказнасць, напрыклад, за збыт курыльных ці жавальных сумясяў «насвай», «снюс», а таксама адміністрацыйная адказнасць за ўжыванне наркатычных ці адурманьваючых сродкаў без назначэння доктара ці знаходжанне пад іх уздзеяннем у грамадскім месцы – штраф ад 5 да 15 базавых велічыняў, паўторнае ж на працягу года парушэнне ўжо караецца крымінальнай адказнасцю.

Напрыканцы Мікалай Філіповіч пажадаў вучням задумацца над важнасцю  сёняшняй размовы, каб не стаць ахвярай злачынцаў.

Ірына Міхайлаўна ЛЯЎШУК.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *