У Дварэцкай школе прайшоў прадметны тыдзень працоўнага навучання, у якім прымалі ўдзел навучэнцы 5–11-х класаў.
Галоўнай мэтай тыдня было вызваць цікавасць да прадмета “ Працоўнае навучанне”, да заняткаў любімай справай, умення цікава і з карысцю праводзіць свой дасуг, а таксама садзейнічаць праяўленню і развіццю творчых здольнасцей і ўменняў. Тыдзень працоўнага навучання прайшоў пад дэвізам «Зямлю упрыгожвае сонца, а чалавека – праца».
Увесь тыдзень дзейнічала выстава дзіцячай творчасці «Прыгажосць сваімі рукамі», на якой навучэнцы школы прадэманстравалі свае мастацкія работы. Насычаныя дні чакалі ўдзельнікаў. У першы дзень адкрыцця тыдня дзяўчынкі пазнаеміліся з прыгажосцю і гісторыяй музея дэкаратыўна-прыкладной творчасці. З захапленнем прымалі ўдзел у пазнавальнай гульні «Падарожжа гародніны», конкурсе эрудытаў ад «А» да «Я».
Трэці дзень быў прысвечаны кніжнай выставе «Цікавая навука для любога не стане скукай». У чацвёрты – дзяўчынкі даведаліся пра «Харчаванне і здароўе», а таксама адгадвалі анаграмы. У заканчэнні праводзіўся конкурс «Самая, самая», у якім прымалі ўдзел дзяўчынкі розных класаў. Яны паказалі сваё майстэрства і талент, а наперадзе вучаніц чакаў дзень скрыжаванак. У завяршэнні прадметнага тыдня быў прапанаваны кактэль і фіта-бар, дзе вучні змаглі не толькі прадэгуставаць, але і паспрабаваць, зрабіць кактэль з суніцамі і марожаным.
У выніку ўсе ўдзельнікі атрымалі добры настрой, салодкія прызы і шмат новых ідэй для наступнага тыдня працоўнага навучання.
Святлана Аляксееўна ВІНЦУКЕВІЧ,
настаўнік абслугоўваючай працы.
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.