Традыцыйна ў першую суботу лютага Хвінявіцкая школа вітала ў сваіх сценах выпускнікоў.
Сёлета на сустрэчу з настаўнікамі і навучэнцамі прыехалі выпускнікі розных выпускаў. Цудоўны настрой, прыемныя ўспаміны, шчырыя словы падзякі настаўнікам гучалі на працягу вечара.
Навучэнцы 11-га класа падрыхтавалі канцэртную праграму. Мерапрыемства словамі прывітання пачала дырэктар установы адукацыі Святлана Вячаславаўна Цілігузава. Падчас мерапрыемства выпускнікі мелі магчымасць падзяліцца сваімі дасягненнямі ў жыцці. Яны давалі экспрэс-інтэрв’ю, удзельнічалі ў бліц-апытанні. Неверагодна, але так многа цікавых момантаў засталося ў памяці кожнага! Асаблівая атмасфера дапаўнялася прэзентацыяй “Школьныя гады”. Гэта магчымасць сустрэцца з тымі, хто назаўжды застаўся ў памяці.
Час ляціць вельмі хутка, змяняюцца поры года, новыя вучні прыходзяць у сцены ўстановы адукацыі, але нязменнай застаецца ўдзячнасць педагогам за працу.
Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,
настаўнік.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкая школа.