Беларусы заўсёды любілі і ўмелі прымаць гасцей. Больш таго, у нас выпрацавалася на працягу стагоддзяў сталая і салідная традыцыя гасціннасці і гасцявання.
Хвінявіцкая школа нядаўна сустракала гасцей – навучэнцаў 2-га класа школы № 1 г.Дзятлава. Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў музей “Скарбы дзядоў нашых”, дзе экскурсавод расказала ім пра побыт і прылады працы нашых продкаў. Затым навучэнцаў чакала аглядная экскурсія па музею баявой і працоўнай славы.
Далей вучні адправіліся ў падарожжа “Мы – грамадзяне Беларусі”, дзе на кожным прыпынку іх чакалі цікавыя гульні, віктарыны, загадкі, кожны змог праявіць актыўнасць, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.
Напрыканцы сустрэчы гасцей чакаў гарачы чай з пачастункамі.
Таццяна Сяргееўна САНЦЭВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.