У Міжнародны дзень дарэння кніг вучні пачатковых класаў Дварэцкай школы атрымалі ў падарунак 120 выданняў мастацкай літаратуры рускіх, беларускіх і замежных аўтараў розных гадоў выдання ад ТАА «Белгіпс-эка» г. Мінска.
Дадзенае таварыства рэалізоўвае дабрачынны праект «Кнізе – другое жыццё»: прымае ў сталічных жыхароў непатрэбныя ім кнігі, прыводзіць іх у належны стан і прапануе бібліятэкам, дамам састарэлых, карэкцыйным цэнтрам і іншым арганізацыям, а таксама праводзяць буккросінгі ў публічных месцах г. Мінска. У таварыстве працуюць валанцёры пенсійнага ўзросту, для якіх кожная кніжка – самая дарагая ў свеце. Старэйшае пакаленне ведае цану кніг – яна не мераецца коштам і вокладкай, а толькі сэнсам змешчаных слоў. Спадзяёмся, што вучні школы будуць з ахвотай чытаць атрыманыя кнігі.
Віталій Анатольевіч ІВАНАШКА,
бібліятэкар.
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.