Вялікая Айчынная вайна пакінула разрушальны след на тэрыторыі Беларусі. Наш народ страціў кожнага трэцяга жыхара. Памяць аб тых, хто загінуў, жыве ў сэрцы кожнага беларуса.
Праўдзівыя звесткі аб зверствах фашыстаў і іх памагатых на беларускіх землях змяшчае кніга «Генацыд беларускага народа», выдадзеная на падставе матэрыялаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У рамках тыдня патрыятычнага выхавання вучні 5-га класа Дварэцкай школы пазнаёміліся з матэрыяламі кнігі. Хлопчыкаў і дзяўчынак уразілі жахлівыя фотаздымкі з канцэнтрацыйных лагераў, лічбы, якія працвярджаюць факты знішчэння беларускага народа ў гады вайны. Кожная старонка – боль, слёзы, а яшчэ павага і гонар за родны беларускі народ, які пацярпеў такія страты, але змог адрадзіцца. Не менш ўразіла вучняў кніга «Сёстры Хатыні. Гродзеншчына». Вучні пазнаёміліся з матэрыялам аб 23 знішчаных вёсках Дзятлаўскага раёна, сем з якіх былі спалены цалкам. Пяцікласнікі, стаіўшы дыханне, чыталі змешчаныя ў кнізе ўспаміны жыхароў, якім цудам удалося выратавацца.
Вазьміце ў рукі гэтыя кнігі, старонкі якіх напоўнены болем і смуткам аб тых, хто стаў ахвярай гэтай жудаснай вайны. Угледзьцеся ў фотаздымкі, лічбы, удумайцеся ў словы тых, хто выжыў. Праўду павінен ведаць кожны беларус.
Марына Вячаславаўна ЖЫХ,
класны кіраўнік 5-га класа.
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.