Дятлаўчане на «Залатой шайбе»

Из нашей почты Новости

Па асабліваму навучэнцы Хвінявіцкай школы вырашылі правесці апошні дзень зімы. Хлопчыкі і дзяўчынкі спяшаліся ў Лядовы палац горада Ліда, каб падтрымаць каманду Дзятлаўскага раёна «Алмаз», якая змагалася за перамогу супраць Смаргонскага раёна.

 

Балельшчыкі назіралі за тым, як у кожнага хакеіста з’явілася жаданне выявіць сябе, як спартсмены ўстойліва вытрымлівалі часовыя нагрузкі. У перапынках падалі ад стомленасці, але пасля сірэны зноў ганяліся за шайбай. Па выніках у абласных спаборніцтвах «Залатая шайба» каманда «Алмаз» заваявала ганаровае ІІ месца.

 

Пасля насычанага матчу, з мэтай фарміравання патрыятычнага выхавання, пачуцця падзякі і гонару за вялікі подзвіг нашага народа ў час Вялікай Айчынай вайны навучэнцы наведалі Курган Славы. Тут каля мемарыяла і скончылася падарожжа, усе стомленыя, але шчаслівыя вярнуліся дадому.

Таццяна Сяргееўна САНЦЭВІЧ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *