У рамках пілотнага праекта вучні 5-га «А» і 7-га «А» класаў школы № 7 г. Навагрудка наведалі музей нашага сусветна вядомага земляка – Адама Міцкевіча, дзе атрымалі шмат цікавых звестак пра жыццё і творчасць пісьменніка, пра яго першае каханне, сям’ю, дзіцячыя і юнацкія гады, праведзеныя ў Навагрудку.
Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікала інфармацыя пра навучанне паэта ў дамініканскай школе Наваградка, пра цеснае сяброўства з Янам Чачотам і пра яго каханую Марылю Верашчаку.
Вучні лічаць, што такія экскурсіі вельмі карысныя, бо спрыяюць больш глыбокаму засваенню ведаў па літаратуры, вучаць любові да сваёй Радзімы і выхоўваюць гонар і павагу за сваіх землякоў, што праславілі нашу Радзіму далёка за яе межамі.
Валянціна Віктараўна МАНЮК,
класны кіраўнік 5-га класа,
г. Навагрудак, школа № 7.