Вы трымалі ў руках зуб маманта?

Из нашей почты Новости

У рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенні экскурсій навучэнцы Войстамскай базавай школы актыўна ўключыліся ў працэс пазнання культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа. На працягу гэтага навучальнага года былі наведаныя шматлікія гістарычныя аб’екты.

Цікавай и змястоўнай стала экскурсія ў горад Мінск у Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Колькі радасці і захаплення прынесла яна вучням! Вы можа трымалі ў руках зуб маманта? Альбо рабілі адтуліну ў камені для сякеры? Не?! Тады вам тэрмінова трэба наведаць дадзеную культурную ўстанову. Цікавы аповяд з элементамі інтэрактыву і дыялогу зусім не падаўся працяглым і нудным працэсам. Наведаныя экспазіцыі музея, якія налічваюць больш за 500 тысяч адзінак захавання, ўразілі ўсіх. Клады з розных куточкаў Беларусі, каштоўныя дакументы, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі і многае іншае, убачанае ўласнымі вачыма, выклікае гордасць за краіну, яе народ і гісторыю. Любіце, пазнавайце свой край! Адпраўляйцеся ў падарожжы! А тым часам нас чакаюць і вабяць новыя цікавыя мясціны нашай Радзімы. Нашы вандроўкі працягваюцца.

Святлана Іванаўна НАСЯКАЙЛА,

настаўніца, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея.

Смаргонскі раён, Войстамская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *