Арыгінальна і прыгожа акцябраты дружыны імя Лізы Чайкінай Клясціцкай школы арганізавалі флэшмоб «Віншуем са святам!»
Лічыце, што кветкі на снезе не растуць? Гэта не так! Сапраўднае цуда стварылі вучні 3 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Надзеі Мікалаеўны Карцель.
Спадзяемся на вашу ацэнку творчасці нашых крэатыўных акцябрат!
Надзея Сяргееўна ШЫЛАВЕЦ,
педагог-арганізатар,
Расонскі раён, Клясціцкая школа імя У. А. Хамчаноўскага.