З веку ў век ідзе майстэрства

Из нашей почты На школьном крылечке Новости

Амаль кожны з нас у дзяцінстве выразаў з паперы сняжынкі – гэта было першае знаёмства з традыцыйным народным рамяством – выцінанкай. Зараз выцінанка мае шырокае прадстаўленне ў жыцці і быце: гэта афармленне паліграфічных выданняў (паштоўкі, кнігі, календары і інш.), афармленне інтэр’еру, прадстаўленне майстэрства на выставах, конкурсах, святах.

Выцінанка набывае новыя мастацкія і функцыянальныя якасці, мае шырокія перспектывы развіцця, дзякуючы сваёй выразнасці, даступнасці матэрыялаў і прастаце вырабу, узбагачае нацыянальную культуру. У 2021 годзе мастацтва выцінанкі стала элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускае мастацтва выцінанкі». Пазнаёміла вучняў Палатоўскай базавай школы з творчым праектам «З веку ў век ідзе майстэрства» кіраўнік народнага клуба «Майстар» г. Полацка Іна Пятроўна Карандзей, якая правяла з вучнямі малодшых класаў майстар-клас «Дрэва жыцця». Яно з’яўляецца сімвалам эвалюцыі, яднання паміж зямным і нябесным. А яшчэ сімвалізуе абуджэнне жыцця ад зімовага сну.

Наталля Анатольеўна БОНДАР,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці,

Полацкі раён, Палатоўская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *