Значны дзень у жыцці

Из нашей почты Новости

Нягледзячы на тое, што зранку было пахмурнае надвор’е, у Мажэйкаўскай школе панаваў вясенні настрой. 15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А гэта значыць, што ў школе пройдуць цікавыя мерапрыемствы.

Збор дружыны паклікаў піянераў на ўрачыстасць. Некаторыя гэты момант перажывалі з хваляваннем. А як жа інакш! Вучні, каму споўнілася 14 гадоў, развітваюцца з БРПА, развітаюцца з піянерскім гальштукам і сёння атрымаюць маладзёжны білет,  дакумент члена АА «БРСМ». Гэта значыць, што яны сталі дарослымі, больш самастойнымі.

На зборы дружыны дырэктар школы Наталля Мечыславаўна Новікава ўрачыста ўручыла білеты члена БРСМ вучням 9-га класа: Аляксандры Буель, Ангеліне Аляхновіч, Таццяне Аляхновіч і вучню 8-га класа Яўгену Стасюкевічу. Таксама яны атрымалі Падарунак Прэзідэнта – кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Вучні 4-га класа Ксенія Лаўрукевіч, Сняжана Бяганская, Паліна Пруд, Ілона Жаўтко, Арцём Хадыка сталі піянерамі, ўрачыста абяцая любіць Радзіму, добра вучыцца, берагчы прыроду, паважаць людзей. Ім павязалі чырвоныя гальштукі старэйшыя сябры, члены БРСМ. Са словамі віншаваня і пажаданнем стаць сапраўднымі грамадзянамі звярнулася да піянераў педагог-арганізатар школы Ала Леанардаўна Адзінец.

Дырэктар школы Наталля Новікава Мечыславаўна шчыра  павіншавала вучняў са значнай падзеяй у іх жыцці. Таксама напомніла піянерам, юнакам і дзяўчатам, што Канстытуцыя – Асноўны Закон нашай дзяржавы, дзе запісаны правы і абавязкі грамадзян. Яна адлюстроўвае імкненне беларусаў жыць у свабодным і справядлівым грамадстве. А прадаўжаць будаўніцтва моцнай дзяржавы прыйдзецца моладзі, тым, хто сёння вучыцца ў школе, сядзіць за партай, атрымвае веды.

Вучні 5–8-х класаў прадоўжылі тэматычную размову ў час правядзння круглага стала «Гісторыя Канстытуцыі – гісторыя краіны». Бібліятэкар  філіяла «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Мажэйкава» Святлана Іванаўна Саўрас расказала пра гісторыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правы і абавязкі грамадзян, пра іншыя дакументы жыцця краіны: Працоўны, Грамадзянскі кодэкс, «Закон аб адукацыі», Канвенцыю аб правах дзіцяці . 

У класе панавала цішыня. Здавалася, кожны ў гэты момант асэнсоўваў для сябе значэнне слоў: «Беларусь», «Радзіма», «Бацькаўшчына». А гэта ўсё: кветачка і травінка, кусцік і дрэва, возера і рэчка, лес і поле, птушка і жывёла. Гэта родная школа, вёска, сям’я і кожны чалавек.

Трэба быць патрыётам сваёй Радзімы, любіць сваю Айчыну не за тое, што яна дае нейкія даброты і багацце, а таму, што гэта наша Бацькаўшчына. А чалавек з’яднаны з ёй, як дрэва каранямі з зямлёй. Таму кожны павінен шанаваць яе і берагчы.

Яўгенія МЕРКУЛАВА,

вучаніца 6-га класа.

Лідскі раён, Мажэйкаўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *