Нашы дзеці – наша будучыня

Из нашей почты Новости Школа безопасности

Любая незнаёмая сітуацыя можа стаць для дзяцей небяспечнай. Тым больш, пазнаючы свет, яны толькі вучацца жыць. Мы, як дарослыя, павінны навучыць дзяцей правілам паводзін у незвычайных абставінах, каб зберагчы іх здароўе і жыццё.

У дашкольнай групе Пархімаўскай базавай школы створаны куток бяспекі, дзе абсталяваны сюжэтна-гульнявы цэнтр. Дарожныя знакі, святлафор, дарога… Макет вуліцы змяшчае ўсе неабходныя атрыбуты. Жыццёвыя ўмовы тут максімальна набліжаныя да рэальных. На тэму правіл паводзін у транспарце, на вуліцы, дома ў працы з дзецьмі таксама вельмі карыснымі з’яўляюцца настольна-друкаваныя гульні, розныя дыдактычныя матэрыялы.

Дзеці асабліва любяць удзельнічаць у сюжэтна-ралявых гульнях «Вуліца. Дарога. Правілы дарожнага руху», «Выратавальнікі». Хтосьці на некаторы час становіцца інспектарам ДАІ, хтосьці выступае пажарным, а хтосьці – кіроўцам, пасажырам, пешаходам. Мы разыгрываем розныя надзвычайныя сітуацыі, адпрацоўваем правілы паводзіны ў іх. У ролі герояў выступаюць як самі дзеці, так і лялькі, казачныя персанажы.

Часта мадэлюю для дзяцей сітуацыю і стаўлю перад імі пэўную задачу. Дзеці з цікавасцю, самастойна шукаюць рашэнне і, такім чынам, у гульнявой форме адпрацоўваць правілы паводзін у небяспечных абставінах. Менавіта так, у штучна створаных умовах, хлопчыкі і дзяўчынкі наглядна могуць упэўніцца ў тым, што надзвычайных сітуацый лепей пазбягаць. Аднак калі яны ўсё ж узніклі, трэба пастарацца не разгубіцца і выкарыстаць алгарытм дзеянняў, пра які яны даведаліся на занятку.

Няхай нашы дзеці ніколі не трапляюць у небяспечныя абставіны! А калі так здарыцца, будуць дасведчанымі, як сябе ў іх паводзіць.

Ірына Іосіфаўна ПАКАЧАЙЛА,

выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Бераставіцкі раён, Пархімаўская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *