14 сакавіка ў ДУДА «ЦТДМ» «Раднічок» г. Магілева” прайшла творчая “Сустрэча на ўсе 100”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вядомай беларускай пісьменніцы Жанны Міус з піянерамі Ленінскага раёна г. Магілева. Пісьменніца нагадала вучням аб тым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
Пасля Жанна Міус пазнаёміла дзяцей са сваёй творчасцю, паказала свае кнігі, прэзентавала рабятам сваю кнігу «Казачныя ночы Барвулі». Сустрэча адбылася вельмі яркай, эмацыйнай і пазнавальнай.
Загадчык аддзелам М.С. Малiноўская.