У кожнай краіне Канстытуцыя мае сваю гісторыю станаўлення і праходзіць, як правіла, шэраг этапаў пакуль дасягне пэўнай дасканаласці.
Штогод у нашай краіне 15 сакавіка адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
15 сакавіка ў ДУА “Пархімаўская базавая школа” для вучняў 5-9 класаў прайшла інтэлектуальная гульня “Ці ведаеш ты Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”.
Гульня праходзіла ў шэсць этапаў. У кожным этапе каманды за абмежаваны час пісьмова давалі адказы на атрыманыя пытанні. Гульня была накіравана на пашырэнне ведаў аб канстытуцыйных асновах Рэспублікі Беларусь, фарміраванне асноў прававой культуры, выхавання паважлівага стаўлення да законаў і сімвалаў сваёй дзяржавы.
У заключэнні мерапрыемства, навучэнцам было дадзена творчае заданне “Тэлеграма”, дзе кожная каманда павінна была скласці віншавальную тэлеграму з Днём Канстытуцыі. Дадзеная гульня была не толькі займальная, але і пазнавальная. Кожны з удзельнікаў падкрэсліў для сябе важны і каштоўны матэрыял з сучаснага грамадскага жыцця, заснаванага на канстытуцыйных нормах.
Кожны чалавек павінен ведаць асноўны Закон сваёй краіны, свае правы і правы іншых, каб жыць у міры і згодзе. І ад таго, як мы выконваем Асноўны Закон, залежыць наша будучыня.
Наталля ЦЫДЗІК,
настаўнік пачатковых класаў.
Бераставіцкі раён, Пархімаўская базавая школа.