Дзень абітурыента ў Купалаўскім універсітэце

Из нашей почты Новости

Вучні Паляцкішскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у Дні абітурыента, які прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Школьнікі сустрэліся з кіраўнікамі факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі. Такая сустрэча дапаможа школьнікам зрабіць свядомы выбар сваёй будучай прафесіі.

У рамках Дня абітурыента былі ўшанаваны пераможцы і прызёры мнагапрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта. Дыплома I ступені ўдастоена Дар’я Янкелайць, вучаніца 11 класа Паляцкішскай сярэдняй школы, якая прадэманстравала выдатныя веды па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Вучаніца мае рэкамендацыю на залічэнне ў 2023 годзе без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасць, якая адпавядае вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.

Іван Францавіч ГАБІС,

педагог сацыяльны.

Воранаўскі раён,

Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *