У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 80 гадоў таму, — 22 сакавіка 1943 года. Навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы разам з дырэктарам установы адукацыі Цілігузавай С.В., старшынёй Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Дубовікам А.М., старшынёй Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Ядэйка А.А., першым сакратаром РК АА БРСМ прынялі ўдзел у міцінгу, прысвечанаму 80-годдзю Хатынскай трагедыі. Удзельнікі акцыі наведалі вёсаку Дубраўка, знішчаную нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы па-зверску знішчаных вёсак. Аплакваючы ахвяр гэтых жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў падчас вайны. Гэты боль назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці.
Таццяна Сяргееўна САНЦЭВІЧ,
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.