«Да навучання с захапленнем»

Из нашей почты Новости

Вучыцца павінна быць заўсёды цікава. Толькі тады навучанне можа быць паспяховым. Адным з найбольш дзейсных спосабаў фарміравання новых адносін да пазнання, павышэння цікавасці і матывацыі да навучання ў нашай школе быў праведзены Тыдзень пачатковых класаў.

  Прадметны тыдзень у пачатковай школе — гэта форма работы, якая садзейнічае фарміраванню камунікатыўных навыкаў, актывізуе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, павышае ўзровень пазнавальнай матывацыі, садзейнічае фарміраванню навыкаў работы у калектыве, развівае творчыя здольнасці дзяцей.

  А якім жа ён быў?

  Тыдзень быў вельмі насычаным, крэатыўным і цікавым для нашых навучэнцаў. Паспяхова спалучаліся калектыўныя і індывідуальныя формы работы. У рамках тыдня ўключаны нестандартныя ўрокі, конкурсы, спаборніцтвы, віктарыны, інтэлектуальныя гульні, выстава творчых работ. Праграма тыдня была насычана рознымі формамі і метадамі. Кожнае дзіця мела магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял, рэалізавать інтэлектуальныя здольнасці, праявіць уменне супрацоўніцтва. Тыдзень праляцеў імгненна. Падведзены вынікі. Узнагароды знайшлі пераможцаў.

  Ад праведзенай работы ўсе ўдзельнікі атрымалі станоўчы зарад эмоцый, задавальнення і добрага настрою. А галоўным прыярытэтам пасля наведаных мерапрыемстваў для ўсіх сталі глыбокія веды, культура зносін, здаровы лад жыцця.

Валянціна Пятроўна Алянцэвіч,

кіраўнік МА пачатковых класаў.

Смаргонскі раён, Войстамская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *