Так ужо склалася, што ўсе мужчыны, ад малога да вялікага, цікавяцца машынамі. Яны ўсе любяць амаль адно і тое ж, толькі вось маштабы захапленняў з узростам становяцца ўсё больш значныя. Калі маленькія хлапчукі проста гуляюць у машынкі, то дарослыя хлопчыкі іх купляюць. І я нічым не адрозніваюся ад усіх хлапчукоў свету. Маё захапленне-гэта аўтамабілі. У дзяцінстве ў мяне была цэлая калекцыя: ад маленькіх гоначных да вялікіх цяжкавагавікоў. Мне цікава ўсё, што звязана з машынамі — іх разнавіднасці, прылада і нават іх гісторыя.
Я заўсёды хацеў убачыць на свае вочы, як вырабляюць сапраўдныя машыны. І на гэтых вясновых канікулах мне пашчасціла. Я проста трапіў у машынабудаўнічы рай. І гэта БелАЗ! Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне — адзін з найбуйнейшых у свеце. Тут быў створаны самы вялікі самазвал. Самы вялікі грузавік планеты… Флагман сусветнай кар’ернай флатыліі, якому няма роўных па грузападымальнасці… Тут ёсць чым ганарыцца!
Падчас экскурсіі я даведаўся вельмі цікавы факт, што усе грузавікі спачатку збіраюцца на заводзе, праходзяць абкатку на палігоне для выяўлення і ліквідацыі ўсіх недахопаў. А потым разбіраюцца.
БелАЗы не могуць перасоўвацца па дарогах агульнага карыстання, таму да канкрэтнага кліента машыны адпраўляюцца ў разабраным выглядзе, у асноўным па чыгунцы. Але могуць ляцець і грузавымі самалётамі, тут усё залежыць ад геаграфіі заказчыка.
Таксама я наведаў самае сэрцы завода — гэта зборачны цэх. Тут няма ніякага канвеера і самазвалы збіраюцца на адным месцы.
Я застаўся вельмі задаволены экскурсіяй, і настойліва рэкамендую ўсім захопленным хлопчыкам наведаць БелАЗ, дзе на прыканцывы абавязкова атрымаеце ў падарунак цацачную мадэль самазвала БЕЛАЗ. І толькі на свае вочы можна пераканацца, якія гэта велізарныя машыны.
Ілья Змачынскі,
вучань 6-га класа,
гімназія г. Дзяржынска.