Ура! Канікулы!
Так усклікнулі не толькі мы вучні, але бацькі, і нават настаўнікі, дачакаўшыся заканчэння самай доўгай чвэрці.
Нас чакаюць нядоўгія канікулы, усяго тыдзень, але так хочацца, каб яны прайшлі ярка і запомніліся надоўга.
Менавіта з гэтай нагоды я разам з сябрамі і класным кіраўніком вырашылі адпрвіцца ў вандроўку. Наш маршрут на першы дзень канікул: Навагрудак – Бярозаўка (шклозавод “Неман”).
У Навагрудку мы былі ўсяго пару гадзін, не ўсе, разумова, убачылі.З урокаў гісторыі мы ведаем, што Навагрудак-раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. А ў свой час становішча ў яго было куды больш бачнае — Навагрудак-першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Ды і далейшая яго гісторыя мела шматлікія цікавыя падзеі.
Самая галоўная славутасць горада-вядома, Навагрудскі замак, а дакладней, тое, што ад яго засталося. Знаходзіцца ён на Замкавай гары. Калісьці ведаў ён і лепшыя часы, а цяпер ад былой прыгажосці і велічы засталіся толькі фрагменты адной з вежаў.
Пасля замка мы адправіліся ў горад Бярозаўку на шклозавод Нёман. Прадукцыя шклозавода “Нёман » калісьці была ў кожнай кватэры, а ў серванце маёй бабулі да цяперашняга часу стаіць набор крыштальных шклянак родам адсюль.
Як жа крыштальны посуд з’яўляецца на нашых сталах?
Дымяць печы, цячэ шкло, падобнае на карамель з рэкламы, ствараюцца фігуркі. Нас пазнаёмілі з тэхналагічным працэсам выпрацоўкі вырабаў, пачынаючы ад выдзімання да ўпакоўкі гатовага вырабы. Таксама пазнаёміліся з працай майстроў, якія вырабляюць высокамастацкія вырабы. Да прыкладу, паназіралі за працэсам стварэння крыштальных куфляў.Калі глядзіш на агонь і як чалавек працуе – гэта зачароўвае, а на шклозаводзе «Нёман» усё ў адным, таму ў нас гэта выклікала непадобнае захапленне.
Рабіце сваё жыццё яркім, напаўняйце яго жывымі эмоцыямі і цікавымі падзеямі!
Ілля ЗМАЧЫНСКІ,
вучань 6-га класа «М».
г. Дзяржынск, гімназія.