У Тучанскай сярэдняй школе Клецкага раёна напярэдадні Сусветнага дня паэзіі ў рамках праекта “Встречи на все 100!” прайшла сустрэча вучняў школы з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Іосіфаўнай Нупрэйчык. У ходзе сустрэчы рабяты чыталі вершы знакамітай зямлячкі, выпускніцы Тучанскай школы, задавалі разнастайныя пытанні. Галіна Іосіфаўна таксама прэзентавала свае новыя вершы.
Галіна Іосіфаўна нарадзілася (31.03.1966г.) ў в. Туча Клецкага раёна. Вершы пачала пісаць у дзяцінстве, якія былі надрукаваны ў газетах: “Зорька”, “Піянер Беларусі”. Даўні сябар раённай газеты “Да новых перамог”. Яе вершы надрукаваны ў зборніках:“Верыцца ў лепшае, хочацца марыць” (1993г.), “Валошкі ў жыце” (2003г.), “Вясёлыя кропелькі” (2004г.), “Бурштынавы россып” (2005г.), “Душа не можа памыліцца” (2006г.), “Лучнасць сэрцаў і дум” (2022г.), “Браславская обитель” (2022г.). У 2011 годзе выпусціла зборнік вершаў “Пясчынкі часу”(2011г.) .
Вольга Канстанцінаўна Бацян,
настаўнік.
Тучанская школа.