Кожны навучэнец ведае, што давялося перажыць беларускаму народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта пішуць кнігі, здымаюць фільмы. Каб пранікнуцца атмасферай таго часу, адчуць гонар за сваю Радзіму, для вучняў Пархімаўскай базавай школы была арганізавана экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У суправаджэнні экскурсавода навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыямі, даведаліся шмат новага і цікавага пра вялікі подзвіг нашых суайчыннікаў падчас вайны, у тым ліку і рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. Убачылі экспазіцыю баявой тэхнікі, знакамітую «Кацюшу», танкі Т-34, стралковую і артылерыйскую зброю.
Асабліва ўразіў школьнікаў апошні паверх будынка – вялікая і светлая зала Перамогі.
Безумоўна, гэтая экскурсія запомніцца ўсім надоўга. Бо памяць пра Вялікую Перамогу жывая датуль, пакуль яе захоўваюць і шануюць нашчадкі герояў вайны.
Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,
дырэктар,
Бераставіцкі раён, Пархімаўская базавая школа.