«Будь здароў – на сто гадоў!»

Из нашей почты Новости

У рамках падрыхтоўкі да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка конкурсна-гульнявую праграму «Будь здароў – на сто гадоў!» с наведвальнікамі лагера «Усмешка» школы № 1 горада Дзятлава правяла валанцёр раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, каардынатар дзейнасці раённага валанцерскага клуба «Мы -разам!» Ірына Анатольеўна Мішчанка.

Зарад бадзерасці, здароўя і пазтыўных эмоцый дзецям падарылі вясёлыя конкурсы, эстафеты і заданні на кемлівасць, сярод якіх былі «Мяч і ракетка», «Як жывеш?», «Чамучкі», «Мяшэчкі», «Злажы пазл» і многія іншыя.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы і сувеніры.

Ірына Анатольеўна МІШЧАНКА,

каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба «Мы – разам!»,

г. Дзятлава, школа № 1.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *