У духоўнай спадчыне нашага народа ёсць такія святы, якім суджана жыць стагоддзі і здзіўляць сваёй мудрасцю, велічнасцю, гасціннасцю і шчодрасцю. Сярод іх Вялікдзень, Пасха.
У нашай этнашколе Ладзеніцкай базавай школы гучалі валачобныя песні, ладзіліся забавы з «яйкамі-крашанкамі». Водар святочных кулічоў напаўняў школьныя калідоры.
Гаспадары свята – бабуля Тамара з унукамі Віталькам і Алінкай – зычылі ўсім гасцям дабрабыту і здароўя, вучылі прысутных народным велікодным абрадам і звычаям. А за святочным велікодным сталом ладзіліся сапраўдныя баі ў «біткі».
Свята аб’яднала ўсіх у вялікую дружную сям’ю, якой і з’яўляецца наш школьны калектыў. Вялікдзень – шчодрае свята. Радасці і пачастункаў хапіла на ўсіх!
Ірына Міхайловна ПІКТА,
настаўнік пачатковых класаў,
Навагрудскі раён, Ладзеніцкая базавая школа.