Навучэнцы Вензавецкай школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечанаму Дню Перамогі «Вы перамаглі. Мы памятаем!». Падчас мітынгу вучні ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, прачыталі вершы, якія ўліліся ў адзіны магутны голас пратэсту супраць вайны.
Затым па добрай традыцыі навучэнцы 4-га класа былі прыняты ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Таксама членамі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сталі навучэнцы 9-га класа, прайшоўшы ўрачысты рытуал развітання з піянерскім гальштукам.
Завяршыўся мітынг-рэквіем ускладаннем кветак да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вольга Пятроўна КІВУЛЯ,
класны кіраўнік 7-га класа,
Алена ІванаўнаШЫМКО,
класны кіраўнік 5-га класа,
Дзятлаўскі раён, Вензавецкая школа.