Ладзеніцкія гарэзы

Из нашей почты Новости

На сёлетніх канікулах выхаванцы аздараўленчага лагера «Ладзеніцкія гарэзы» Ладзеніцкай базавай школы будуць падарожнічаць па Этн@Парку. Так называецца лагерная змена, якая ў першы дзень лета гасцінна расчыніла дзверы для 24 хлопчыкаў і дзяўчынак школы.

Беларуская зямля багата сваёй адметнай культурай. Мы жывём на цудоўнай зямлі нашых продкаў, якая захоўвае нацыянальныя скарбы у народным фальклоры, вуснай народнай творчасці, творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыях, святах і абрадах, рамёствах. Гэта ўсё сканцэнтравана у месцы, якое мы назвалі Этн@Парк. Каб адшукаць гэтыя скарбы, арганізуецца экспедыцыя з юных навукоўцаў-этнографаў, якая разлічана на 18 дзён лагернай змены.

Экспедыцыя складаецца з трох груп (каманд): «Даследчыкі», «Вандроўнікі» і «Збіральнікі». Задача кожнай групы – адшукаць за час правядзення экспедыцыі найбольшую колькасць нацыянальных скарбаў.

Старт летняй аздараўленчай кампаніі дадзены! У добры шлях, «Ладзеніцкія гарэзы»!

Ірына Міхайлаўна ПІКТА,

дырэктар аздараўленчага лагера «Ладзеніцкія гарэзы»,

Навагрудскі раён, Ладзеніцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *