Пасееш лён – пажнеш золата

Из нашей почты Новости

У рамках рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» вучні 5-х класаў школы № 5 г. Ліды наведалі творчую майстэрню лёну «Калі да лёну з паклонам – добра аддзячыць лён» у Ганчарскім Доме культуры.

У творчай майстэрні пяцікласнікі пазнаёміліся з тым, як у полі расце лён, што з яго вырабляюць. Здзівіла вучняў, што ў даўнія часы лён рвалі, клалі, вязалі, білі, малацілі, церлі, часалі, пралі і ткалі ўручную, без выкарыстання сучаснай тэхнікі. Дзеці нават спрабавалі самі круціць кола самапралкі і часаць лён.

Лён для Беларусі – гэта традыцыйная культура. Ён апранаў і саграваў беларусаў многія стагоддзі. Блакітныя кветачкі лёну, як сімвала нашай краіны, мы бачым і на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь.

І сапраўды, пяцікласснікі натхніліся вандроўкай ў майстэрню-музей і адчулі ўсім сэрцам, чаму беларусы так любяць і шануюць лён.

Ірына Іосіфаўна ЗЫРАНАВА,

класны кіраўнік 5-га класа «А»,

Іна Сяргееўна ГУЛЬНІК,

класны кіраўнік 5-га класа «Б»,

г. Ліда, школа № 5.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *