Вясёлыя турысты

Из нашей почты Новости

У лагеры «Весяльчак» Круцілавіцкай школы прайшоў дзень турызму.

У яго рамках выхаванцы ўдзельнічалі ў турыстычным злёце «Мы – вясёлыя турысты!», вучыліся пераадольваць перашкоды, спаборнічалі ў спартыўных заданнях, збіралі і замацоўвалі палатку, даведаліся аб асаблівасцях і традыцыях турыстычных паходаў.

Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Следапыт», выконвалі розныя займальныя заданні: спявалі турыстычныя песні, адгадвалі загадкі, гулялі, танцавалі, выконвалі спартыўныя практыкаванні. На выніковай лінейцы атрымалі граматы і прызы.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

дырэктар,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавальнік аздараўленчага лагера “Весяльчак” 

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *