Кожны тыдзень у дзіцячым садзе Канюхоўскай школы тэматычны. Адзін з іх прайшоў пад дэвізам «Правілы дарожнага руху – нашы верныя сябры».
Разнастайнымі пазнавальнымі і займальнымі мерапрыемствамі насычан кожны дзень. Дзеці стваралі ілюстрацыі для афармлення кніжак-малышак пра правілы дарожнага руху ў падарунак Святлафорчыку, аплікацыі «Грузавічок», малюнкі на асфальце «Законы вуліц і дарог», будавалі пясочны горад, адгадвалі загадкі. Яшчэ здзейснілі экскурсію «Мы – за бяспеку на дарозе» з мэтай знаёмства з наземным транспартам, правіламі пешаходаў. З захапленнем прымалі ўдзел у гульнях «Верабейчыкі і аўтамабіль», «Святлафор», «Спрытны пешаход», «Каму што неабходна», «Аўтобус», «Едзем на машыне ў магазін цацак». Усе выхаванцы пазнаёміліся з правіламі дарожнага руху, хлопчык і і дзяўчынкі пабывали у ролях вадзіцеля, веласіпедыста, пешахода.
Алена Мікалаеўна КАЖАНЕЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Бераставіцкі раён, Канюхоўская школа.