Урокі духоўнасці

Из нашей почты Клуб "Ковчег" (православная страничка для детей) Новости

Адным з накірункаў работы летняга аздараўленчага лагера «Сцежкамі роднага краю» Любчанскай школы з’яўляецца духоўнана-маральнага выхаванне маленькага чалавека.

Для выхаванцаў была арганізавана экскурсія ў Свята-Ільінскую царкву г. п. Любча. Каля варот храма дзяцей сустрэў настаяцель пратаіерэй Аляксандр. Вельмі цікавым і карысным атрымаўся расповяд свяшчэнніка пра гісторыю будаўніцтва царквы, якая вядзе свой пачатак з першай паловы XVIII ст., пра архітэктуру будынка, праваслаўных святах і абрадах, традыцыях. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся таксама аб гісторыі з’яўлення ў храме іконы «Дастойна ёсць», абраз якой цудадзейным чынам праявіўся на кары ліпы ў мястэчку Войнава, што каля Любчы. На гэтым месцы, дзе быў знойдзены абраз іконы, жыхары мястэчка Любча ў XIX ст. узвялі Троіцкую Свята-Падліпскую царву, да якой аж да 1966 года здзяйсняліся хрэсныя ходы.

Яшчэ выхаванцы лагера даведаліся аб правілах паводзін у храме, аб духоўных праваслаўных каштоўнасцях у сучасным свеце, аб неабходнасці прытрымлівацца дзесяці Божых запаветаў.

Таццяна Аляксандраўна БОРЫС,

намеснік дырэктара аздараўленчага лагера

«Сцяжынкамі роднага краю»,

Навагрудскі раён, Любчанская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *