Выхаванцы аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька» Вензавецкай школы паўдзельнічалі ў квэст-гульні «У пошуках скарбаў Радзівілаў», якую арганізавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Хлопчыкай і дзяўчынак сустрэў супрацоўнік музея, сын Мікалая Фаусціна Радзівіла – князя Удальрыка Радзівіла, які валодаў мястэчкам Дзятлава (Здзецела) у XVIII стагоддзі. Удальрык Радзівіл запрасіў дапамагчы яму знайсці скарбы свайго бацькі, разгадаўшы таямніцы. Каб знайсці іх трэба было прайсці выпрабаванні на розум, кемлівасць і спрыт. Рухаючыся па горадзе, дзеці знаёміліся з яго славутасцямі, выконвалі заданні Князя, Яўрэя, Млынара, Княжацкай кухаркі. За добра выкананыя заданні, удзельнікі квэста атрымлівалі фрагменты карты. У канцы гульні, склаўшы ўсе фрагменты, яны хутка здолелі знайсці скарбы.
Скарбы знойдзены, таямніцы разгаданыя. Князь Удальрык Радзівіл падзякаваў удзельнікаў за смеласць і веды.
Алена Іванаўна ШЫМКО,
дырэктар аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька»,
Дзятлаўскі раён, Вензавецкая школа.