Дзелімся вопытам

Из нашей почты Новости

Ці ўмееце вы сплесці народны пояс? А зайграць на беларускай дудзе? А правесці традыцыйнае беларускае свята з песнямі, танцамі і гульнямі?

Усіх жадаючых навучыцца гэтаму нядаўна вучылі мы, вучні Палатоўскай базавай школы, у рамках V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў.

Вучні і педагогі школы падзялілісь сакрэтам пра тое, як трэба плесці традыцыйныя беларускія паясы на дошчачках. Расказалі пра склад, гісторыю з’яўлення і выкарыстанне ў абрадах такога музычнага інструмента як беларуская дуда. Пазнаёмілі гледачоў з вясеннім абрадам гукання вясны. Прысутнічыя гулялі ў гульні, вадзілі карагоды, прымяралі на сябе вобраз беларускага селяніна.

Мерапрыемства выдалася вельмі цікавым, рознабаковым і яскравым.

Ілья ЛІТВІНАЎ,

вучань 8-га класа,

удзельнік узорнага фальклорнага калектыву «Знічка»,

Полацкі раён, Палатоўская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *