Наглядны прыклад

Из нашей почты Новости Школа безопасности

Да ратавальнікаў Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях г. Мінска з экскурсіях прыйшлі вучні сталічных школы № 26 і гімназіі № 61.

Вучняў пазнаёмілі з буднямі ратавальнікаў і спецыфікай іх службы, расказалі і паказалі тэхніку і абсталяванне, якое выкарыстоўваецца, паказалі і чым абсталяваная кожная баявая машына. А яшчэ патлумачылі, для чаго ўжываецца кожны інструмент. Усе жадаючыя маглі адчуць сябе ратавальнікамі, прымерыўшы баявую вопратку і зрабіўшы ў ёй фатаграфіі на памяць. Далей нагадалі гасцям асноўныя правілы бяспекі, расказалі, як папярэдзіць небяспеку і як, стаўшы яе удзельнікам, дзейнічаць. А таксама пра небяспеку, якая падсцерагае кожнага на вадаёмах. У канцы сустрэчы спецыялісты адказалі на пытанні, якія цікавілі наведвальнікаў.

З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства МНС нагадвае:

– не пакідайце дзяцей адных;

– хавайце запалкі, запальніцы ў недаступных для іх месцах;

– вучыце дзіяцей правілам бяспекі з ранняга ўзросту.

Маскоўскі РАНС г. Мінска.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *