На чароўнай Свіцязі

Из нашей почты Новости

Дэвізам дня ў аздараўленчым лагеры «Ладзеніцкія гарэзы» Ладзеніцкай базавай школы стала беларуская прыказка «Бацькоўскі край – для летніх вандровак рай!».

Нашы «гарэзы» адправіліся за новымі прыгодамі ў маляўнічае, поўнае таямніц і загадак месца – возера Свіцязь. Да паходу добра падрыхтаваліся: купальныя касцюмы, мячы, галаўныя ўборы, стратэгічны запас матуліных прысмакаў… Але пахмурнае надвор’е прадвызначала толькі пешую прагулку па беразе. Усім здавалася, што баўленне часу на возеры пад пагрозай. І тут выхавальнікі расказалі, што мы знаходзімся ў чароўным месцы, і, калі загадаць сваё запаветнае жаданне, то яно абавязкова збудзецца. Так і атрымалася! У хуткім часе хмары зніклі і азёрная вада адлюстравалася ў цёплых сонечных промнях.

Турыстычны бівак разбілі на беразе ля самай вады. Добра падсілкаваўшыся, хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з выратавальнікамі АСВОДа і яшчэ раз успомнілі, паўтарылі правілы бяспечных паводзін на вадзе.

І вось – даўгачаканы момант – водная феерыя на пяшчотных хвалях возера! Столькі радасных эмоцый, воклічаў, уражанняў даўно не чулі свіцязянскія старадрэвіны!

Ірына Паўлаўна ТАЛКАЧ,

выхавальнік аздараўленчага лагера «Ладзеніцкія гарэзы»,

Навагрудскі раён, Ладзеніцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *