Мае любімыя кнігі

Из нашей почты Новости Юнкоровская страничка

Лета – самая яскравая пара года, якую любіць і з нецяпреннем чакае кожны школьнік. Менавіта летам у нас з’яўляецца вольны час, каб прысвяціць яго сабе. Лічу, самы карысны занятак для кожнага чалавека гэта чытанне кніг. Яно дапаможа пашырыць слоўнікавы запас і ў той жа час адпачыць, прывесці думкі ў парадак. Я падрыхтавала для вас топ 5 кніг на роднай мове, якія, лічу, павінен прачытаць кожны беларус.

  1. «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча

Калі Вы любіце дэтэктывы Агаты Крысці, то гэтая кніга вам дакладна спадабаецца. Уладзімір Караткевіч у рамане простай мовай расказвае гісторыю пра маладога вучонага, які трапіў у самую глыбінку нашай краіны. Там яго чакалі незвычайныя прыгоды. А якія іменна, вы зможаце зразумець, прачытаўшы гэты цудоўны раман.

  1. «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Калі вы сапраўды хочаце адпачыць, зусім не любіце фантастыку і дэтэктывы, бо ам даспадобы нешта смешнае і забаўляльнае, то гэтае п’еса менавіта для Вас. У ёй расказваецца пра «нялёгкае» жыццё мясцовай шляхты.

  1. «Паўлінка» Янкі Купалы

Адзін з самых вядомых твораў беларускай літаратуры. П’еса неаднойчы была пастаўлена ў тэатры, яна адназначна заслугоўвае вашу ўвагу. Тэма кахання, узваемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі заўсёды будзе актуальнай.

  1. «Жураўліны крык» Васіля Быкава

Васіль Быкаў для мяне — пісьменнік нумар 1 у ваеннай тэматыцы. Праз свае творы мастак слова паказаў сапраўдную вайну. Аповесць пра салдатаў з розным мінулым, але, на жаль, жыццё іх скончылася ў адным месцы і па адной прычыне — прычыне выйны.

  1. «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча

Мой асабісты нумар 1 у беларускай літаратуры. І няхай Вас не пужае памер гэтай кнігі, яна чытаецца на адным дыханні. Увесь раман  узаемазвязаны з гісторыяй нашай краіны. Разам з галоўным героем Алесем Загорскім вы зразумееце, якім чынам беларусы здабылі сабе незалежную краіну.

Яна ФІЛОНЧЫК,

Карэліческі раён, г. п. Мір



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *