На «Вясёлай планеце»

Из нашей почты Новости

У Дварэцкай школе пачаў сваю працу дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Вясёлая планета». Дзверы лагера адчыніліся для 67 выхаванцаў Дзятлаўскага раёна.

Першы дзень змены пачаўся з урачыстай лінейкі, на якой дырэктар лагера пазнаёміў выхаванцаў з планам работы на дзень, які быў прысвечаны знаёмству – дзеці, у другім і трэцім атрадах прынялі ўдзел у гульні «Раскажы мне пра сябе». Выхаванцы першага атрада прынялі ўдзел у гульнях «Мой сусед справа», «Чароўнае слова», «Сонечны зайчык». У інтэрактыўнай гульні «Дарожныя знакі» дзеці змаглі паўтарыць правілы дарожнага руху. На працягу дня дзеці афармлялі атрадную сімволіку – прыдумвалі назвы атрадам, рабілі атрадны куток, выбіралі органы самакіравання. Гульні на свежым паветры былі на працягу ўсяго дня. Пасля часу адпачынку дзеці наведалі СДК, дзе з імі была праведзена конкурсна-гульнявая праграма і дыскатэка.

Дзень скончыўся лінейкай і падвядзеннем вынікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем пайшлі дадому.

Віталій Уладзіміравіч ХАЛЮКОЎ,

дырэктар лагера «Вясёлая планета»,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *