Лета — час вандровак па родным краі і час адпачынку. Спалучыць гэта ўдалося выхаванцам аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Вясёлая планета» падчас экскурсіі ў Ліду.
Вандроўка па горадзе пачалася ля сцен Лідскага замка. Затым цікавасць выхаванцаў выклікалі помнік заснавальніку горада князю Гедыміну, касцёл Узвіжання Святога Крыжа, помнік Францыску Скарыне. Наступным пунктам прыпынку быў адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці, дзе выхаванцы змаглі віртуальна пагрузіцца ў асяроддзе, якое імітуе надзвычайныя сітуацыі. «Бяспека на транспарце», «Калідор небяспекі», «Горад», «Вадаём», «Лес», «Ліфт», «Лесвічная клетка», «Жылы пакой» – усе гэтыя памяшканні дазволілі дзецям непасрэдна прайсці кожны этап, узнавіць або набыць веды па бяспецы. З задавальненнем выхаванцы аказаліся ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Тут іх чакалі шматлікія атракцыёны і забавы на розны густ і ўзрост. Час, праведзены выхаванцамі у парку, быў напоўнены яркімі ўражаннямі, непадробнымі эмоцыямі. Дамоў выхаванцы везлі добры настрой і прыемныя ўспаміны.
Астатнія дзеці таксама адправіліся ў маленькае падарожжа, але ўжо па знакавым мясцінам сваёй вёскі: царква, касцёл, помнікі, руіны вадзянога млына. Дзеці дазналіся шмат новага аб гісторыі роднай вескі і засталіся задаволенымі маленькай экскурсіяй. Прыемна сустрэлі маленькіх падарожнікаў супрацоўнікі СДК, якія правялі з імі цікавае мерапрыемства.
Марына Вячаславаўна ЖЫХ,
выхавацель,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа,
аздараўленчы лагер «Вясёлая планета».